14 студзеня ў нашым дзіцячым садзе прайшло фальклорнае свята "Калядкі". Па ўжо існуючай традыцыі кожны год выхаванцы дзіцячага сада вывучаюць песні - калядкі, вершы, апранаюцца ў касцюмы жывёл, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Яны спяваюць кароткія песенкі "калядкі", а "гаспадары" частуюць гасцей і жадаюць моцнага здароўя.
