Раздзелы сайта

Галоўная

Аб установе

ДУА "Дзіцячы сад аг. Радзялавічы"

Рэжым працы
07.30-18.00

                               Задачы ДУА "Дзіцячы сад аг. Раздзялавічы":

1. Фарміраваць патрыятычныя пачуцці у выхаванцаў праз азнаямлення з гісторыяй малой Радзімы, краіны у розных відах дзіцячай дзейнасці.

2. Удасканальваць работу па ахове і ўмацаванню здароў'я выхаванцаўпраз фармавання здаровага ладу жыцця у рэжыме дня.

                  Наш герб, сцяг і гімн

  
  
        


Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў яна нам ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны
I лесу шэлест верасны, i ў полi дуб апалены.

Аб ёй мне будзiць успамiн на лiпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын, што лёг ля вёсак покатам.
Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны
I шэлест лесу верасны, i ў полi дуб апалены.

I тое нуднае ягнят бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад на могiлкавым кладбiшчы.
Жыве з ёй дум маiх сям'я
I снiць з ёй сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю.