Архіў навін

10.09.24

Занятак "Якія бываюць расліны?"

       У малодшай рознаўзроставай групе прайшоў занятак "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін" на тэму: "Якія бываюць расліны?".

       Занятак правяла выхавальнік дашкольнай адукацыі Ярашэвіч Аксана Аляксандраўна. На занятку былі выкарастаны розныя прыёмы: сюрпрызны момант, гутарка, дзеці разглядвалі карцінкі, адказвалі на пытанне выхавальніка, была праведзена фізкультхвілінка, дыдактычныя гульні "Знайдзі па апісанню", "Чым падобны, чым адрозніваюцца". Дзеці вучыліся будаваць простыя і складаназлучаныя сказы.

       Дзеці многа чаго дазналіся, ім было цікава і яны з задавальненнем выконвалі заданні.

                

                

        

Фотаматэрыялы