15 жніўня была праведзена экскурсія ў пажарную часць з мэтай прафілактыкі і папярэджання пажараў з гібеллю на іх дзяцей.
Экскурсія ў пажарную частку - гэта займальнае, незабыўнае падарожжа, якое спадабаецца кожнаму дзіцяці і запомніцца надоўга. Бо цяжка адшукаць дзіця, якое абыякава паставіцца да рову пажарнай машыны.
Начальнік ПАСП №14 аг. Раздзялавічы Аляксей Аляксандравіч, правёў займальна-пазнавальную экскурсію па будынку. Паказаў дзяжурна-дыспетчарскі пост, памяшканні для адпачынку і харчавання. Бо змена доўжыцца суткі, таму пажарныя павінны мець магчымасць адпачынку. Таксама пазнаёміў дзяцей з работай пажарных, з тэхнікай, адзеннем, абсталяваннем, якое прымяняецца пры тушэнні пажараў.
Рабятам было цікава не толькі разглядаць усе дэталі пажарнай тэхнікі, але і смелыя змаглі пасядзець усярэдзіне.




