У "Дзіцячым садзе аг. Раздзялавічы" поўным ходам ідзе падрыхтоўка да новага 2023-2024 навучальнага года. Выконваюцца намечаныя мерапрыемствы ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі.
Калектыў з захапленнем абнаўляе аблічча сваёй установы, шукае новыя ідэі для стварэння сучаснага эстэтычнага віду тэрыторыі і ўсіх без выключэння памяшканняў.
Асаблівая ўвага пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года звернута на наступныя мерапрыемствы:
развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы;
стан тэрыторыі;
падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона;
забеспячэнне пажарнай бяспекі;
забеспячэнне аховы і антытэрарыстычнай абароны;
арганізацыю харчавання выхаванцаў;
нормы асветленасці групавых і дадатковых памяшканняў;
стан вентыляцыйнай сістэмы, сістэм водазабеспячэння і каналізацыі.


