Паважаныя бацькі, у патоку штодзённых спраў не ва ўсіх і не заўсёды ёсць магчымасць увесь час знаходзіцца са сваімі дзецьмі. А вось магчымасць паклапаціцца аб бяспецы дзіцяці ёсць у кожнага, бо для гэтага патрэбная элементарная прадбачлівасць.
Пра тое, што свавольствы з агнём небяспечныя для дзіцяці, вядома ўсім. Калі ідзе размова аб небяспецы неасцярожнага абыходжання з агнём, некаторыя ставяцца да яго скептычна. Да чаго, маўляў, гэтыя маралі. Людзі мы дарослыя і ўсё разумеем. Але практыка паказвае, што тыя, хто і ведае гэтую вялікую ісціну, на справе далёка не заўсёды выконваюць правілы пажарнай бяспекі. Дзіўна, але большасць людзей разглядаюць пажар як нешта такое, што ніколі не здарыцца з імі і іх дзецьмі. Між тым штогод зводкі МНС фіксуюць выпадкі пажараў, якія адбываюцца па розных прычынах, у тым ліку і па прычыне дзіцячага свавольства з агнём.
Так, за мінулы перыяд 2023 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адбылося 350.4 надзвычайныя сітуацыі, загінула 289 чалавек, з якіх 4 дзеці.
Такія людзі захоўваюць запалкі ў даступных для дзяцей месцах, пакідаюць малалетніх дзяцей адных без нагляду. І, хоць, не заўсёды такая нядбайнасць прыводзіць да пажараў, любы адступ ад гэтых правілаў можа стаць прычынай іх узнікнення.
Асабліва востра гэта праблема ўстае ў летні пажаранебяспечны перыяд. Цёплыя дзянькі, сябры, вуліца, сухая трава, таполевы пух, запалкі, далей ланцужок можна не працягваць... Нямала расчараванняў і няшчасцяў прыносяць такія месцы адпачынку, як вадаёмы. Не адпускайце дзіця купацца аднаго, заўсёды кантралюйце сітуацыю. Не дазваляйце купацца больш за 10 хвілін, ныраць у незнаёмых месцах, песціцца на вадзе.
Уся сутнасць праблемы ў тым, што дзеці не ведаюць аб небяспецы такіх дзеянняў, яны проста гуляюць і спазнаюць свет, нажаль, не бяспечным спосабам. Пастаянна ўсачыць за сваім дзіцём не атрымаецца, таму яго трэба навучыць, што гуляць з запалкамі, падпальваць сухую траву і пух нельга! Як гэта зрабіць, мы раскажам ніжэй.
Кожнаму ўзросту патрэбны свой падыход. Для малых–гульня лепшы спосаб пазнання свету. Спатрэбяцца казкі, казачныя героі, чые паводзіны абавязкова трэба абмяркоўваць смалым, выдатна падыдзе ў гэтым выпадку мультсерыял МНС Беларусі "Чароўная кніга". Можна даць дакрануцца да гарачай кружкі ці імбрычка пальчыкам навучыць, што такое горача. Нядосыць проста забараняць і казаць «нельга», трэба тлумачыць чаму.
Школьнікам старэй - мадэляваць, напрыклад, спадарожні са школы дадому, розныя сітуацыі. Прайграць па ролях, што будзе рабіць ваша дзіця, калі... Падлеткам - даваць жыццёвыя прыклады, зварот да аўтарытэтаў і патрэбную літаратуру для роздумаў, дапамагчы ў гэтым можа мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач! » , якое можна лёгка спампаваць у GooglePlayMarket іAPPStore.
Нават даросламу чалавеку для таго, каб асвяжыць у памяці нейкія веды неабходна вяртацца да іх прыкладна праз паўгода. Таму тэму бяспекі трэба паўтараць рэгулярна.
Паважаныя бацькі, растлумачце дзецям простыя фізічныя законы (падпаліць - загарыцца, не закрыць кран - залье, сунуць металічны прадмет у разетку - ударыць токам); правілы паводзін у экстрэмальных і экстраных сітуацыях (пры выяўленні дыму -клікаць на дапамогу, патэлефанаваць пажарнікам, заліць агонь вадой ці зачыніць коўдрай); як карыстацца мабільным і звычайным тэлефонам, выклікаючы маму, тату, іншага сваяка ці даверанага дарослага; што трэба звяртацца па дапамогу да суседзяў, у службу МНС па тэлефоне 101 ці 112!
Не паказвайце дзецям благі прыклад: не паліце пры іх. Ні ў якім разе нельга трымаць у хаце няспраўныя ці самаробныя электрычныя прыборы. Карыстацца можна толькі спраўнымі прыборамі. Памятайце - маленькая неасцярожнасць можа прывесці да вялікай бяды.
