У ДУА "Дзіцячы садок аг. Раздзялавічы" 25 ліпеня правялі забаўляльнае мерапрыемства "Падарожжа ў лес".
У "лесе" дзеці сустрэлі Лесавічка, з якім паразважалі аб тым, як захаваць прыроду і якія правілы паводзін неабходна выконваць у лесе, успомнілі лясных насельнікаў і лекавыя расліны, грыбы і насельнікаў вадаёма.



Дзеці з задавальненнем гулялі і актыўна бралі ўдзел у мерапрыемстве.