Архіў навін

30.06.23

3 липеня - Дзень Незалежнасци Рэспублики Беларусь

 У перыяд з 26 чэрвеня па 30 чэрвеня ў нашай установе адукацыі праходзіў тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 

        Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у нашай установе прайшоў тэматычны тыдзень "Беларусь мая, сінявокая!".

       У рамках тэматычнага тыдня адбылася ўрачыстая лінейка з выкананнем гімна Рэспублікі Беларусь. Не абышлося і без вясёлых эстафет і конкурсаў: "Збяры карту Беларусі", "Выдатнасці Беларусі", "Квітней Беларусь" (конкурс дзіцячай творчасці на асфальце). У працэсе мерапрыемстваў мы ў выхаванцаў фарміруем любоў да Радзімы, паважлівае стаўленне да дзяржаўнай сімволікі. Нашы выхаванцы ведаюць значэнне колеру на сцягу і што намалявана на гербе, значэнне кожнага элемента.

       Мерапрыемствы прайшлі весела, пазнавальна і цікава.

Мы ўпэўненыя, што нашыя выхаванцы вырастуць сапраўднымі грамадзянамі нашай краіны.

Выхаванцы і супрацоўнікі ДУА "Дзіцячы садок аг. Раздзялавічы" віншуюць усіх грамадзян з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!!!

                 

            

                                    

                                  

                                                                                                                                                                                       

Фотаматэрыялы