15 траўня - Міжнародны дзень сям'і. Калі ўзяць Каханне і Вернасць, Да іх дадаць пачуццё Пяшчота, усё памножыць на гады і атрымаецца - Сям'я!
Дзень сям'і - гэта добрае, светлае свята, бо менавіта сям'я з'яўляецца самай важнай каштоўнасцю, якая звязана з чалавечым жыццём.
У нашым ДУА "Дзіцячы садок аг. Раздзялавічы" гэтае свята было насычана рознымі падзеямі. Павіншавалі бацькоў з Днём Сям'і. Дзеці сумесна з выхавацелем расказвалі пра сваю сям'ю, гулялі ў рухомыя гульні, адгадвалі загадкі пра сям'ю, весела танчылі, спаборнічалі і з радасцю малявалі партрэт сваёй сям'і.


