Увесну штогод па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканскі суботнік. Рэспубліканскі суботнік - гэта добрая традыцыя, якая аб'ядноўвае пакаленні. Сумесная праца на агульную карысць - шматвяковая славянская традыцыя.
22 красавіка работнікі нашай установы прынялі актыўны ўдзел у суботніку. Мэтай правядзення суботніка ў нашай дашкольнай установе - навядзенне парадку на працоўных месцах, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан аб'ектаў і тэрыторыі.





