Архіў навін

12.04.23

12 красавіка - Сусветны Дзень Касманаўтыкі

   12 красавіка - Сусветны Дзень Касманаўтыкі. Менавіта ў гэты дзень упершыню ў сусветнай гісторыі чалавек здзейсніў палёт у космас на караблі - ракеце "Усход - 1", ён абляцеў вакол зямлі. Пілотам гэтага касмічнага карабля быў лётчык - касманаўт Юрый Аляксеевіч Гагарын.

   Увесь свет даведаўся імя чалавека, які праклаў дарогу да зорак. Ён стаў героем усёй Зямлі. Так з'явілася слова - "Касманаўт". Гэты дзень азнаменаваў новы этап у развіцці ўсёй навукі і тэхнікі.

   12 красавіка выхаванцы нашай установы знаёміліся з інфармацыяй аб космасе, першым палёце чалавека ў космас.

   На пазнавальных гутарках дзеці з вялікай цікавасцю слухалі апавяданні выхавацеля аб першым чалавеку, які адправіўся пакараць касмічныя прасторы - Юрыю Гагарыне, аб сабачках Бялку і Стрэлцы, якім удалося да чалавека пабываць у космасе, даведаліся шмат цікавага аб навукоўцах, якія стаялі ля вытокаў развіцця касманаўтыкі, Сонечнай сістэме, пра касмічныя палёты нашых беларускіх касманаўтаў: Пятра Ілліча Клімука, Уладзіміра Васільевіча Кавалёнку, Алега Віктаравіча Навіцкага.

    У дыдактычнай гульні "Збяры касманаўтаў у палёт", дзеці даведаліся якімі прадуктамі харчавання трэба харчавацца каб паляцець у космас. Макет Сонечнай сістэмы дазволіў дзецям у гульнявой форме вывучыць планеты Сонечнай сістэмы. Дзеці малявалі зорнае неба, караблі, Сонечную сістэму.

   Цяпер у дзяцей з'явілася мара-паляцець у космас. Хто ведае, можа, калісьці, для кагосьці з дзяцей гэтая мара стане явай.

                 

                 

                 м

Фотаматэрыялы