Экалагічная акцыя «Падарым домік птушкам»
Вясна не за гарамі!
І вось яна прыйшла
Мы птушак вясною чакалі
Ура! Ура! Ура!
Шпакоўні гатовы
Ляціце, да нас, сябры,
З любоўю вас сустракаюць
Родныя края
Мэтай акцыі было прыцягненне ўвагі дарослых і дзяцей да прылёту птушак, выхаванне беражлівых адносін да прыроды і любові да роднага краю. У акцыі прынялі ўдзел 5 сем'яў. Імі былі зроблены 5 шпакоўняў, таты і дзядулі нашых выхаванцаў праявілі вялікую любоў да птушак, майструючы для іх дыхтоўныя, прыгожыя і прывабныя шпакоўні. Бо калі птушкі паселяцца побач з намі, то за іх жыццём дзецям будзе больш зручна назіраць, а не толькі разглядаць на карцінках.
У якім захапленні былі нашы дзеці, калі з гонарам прыносілі ў групу "птушыныя хаткі", зробленыя клапатлівымі рукамі тат і дзядуляў.
Усе шпакоўні былі развешаны на тэрыторыі дзіцячага сада. Дзеці ўважліва сачылі за тым, як шпакоўні займалі свае месцы на дрэвах.

