Архіў навін

31.03.23

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

     2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор "Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі", які паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі краін. Для нашых брацкіх народаў гэтае свята - вельмі значная падзея, якая аб'ядноўвае жыхароў Расіі і Рэспублікі Беларусь у адну вялікую, моцную сям'ю.

     Напярэдадні свята ў нашай установе ДУА "Дзіцячы садок аг. Раздзялавічы" ў старэйшай рознаўзроставай групе прайшлі тэматычныя гутаркі. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, атрымалі веды аб нацыянальных касцюмах абедзвюх краін, культуры, традыцыях. Дзеці развучвалі рускія народныя песні "Валёнкі" і "Жылі ў бабулі". А таксама актыўна, з цікавасцю ўдзельнічалі ў гутарках, малявалі, рабілі аплікацыі. У групе была арганізавана тэматычная выстава дзіцячых работ.

    Такія мерапрыемствы садзейнічаюць асвеце і ўмацаванню дружбы паміж двума брацкімі народамі.

                 

                 

                 

   

Фотаматэрыялы