Архіў навін

22.03.23

Хатынь - 80 год

       22 сакавіка - трагічная і журботная дата. У гэты дзень, 22 сакавіка 1943 года, фашысты спалілі да тла, літаральна сцерлі з зямлі вёску Хатынь і 149 яе жыхароў, сярод якіх было 75 дзяцей. Літаральна ў адно імгненне ў агні зніклі 29 жылых дамоў разам з іх насельнікамі.

      Страшная трагедыя... Але мы, нашчадкі тых, хто загінуў там, памятаем і шануем сваіх продкаў, якія, на жаль, не дажылі да нашых дзён.

      З мэтай выхавання павагі да загінуўшых, выхавання патрыятызму ў дзяцей, пачуцця гонару за тых, хто абараніў нашу краіну ў ДУА «Дзіцячы садок аг. Раздзялавічы” прайшлі заняткі на тэму “Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі”. На іх педагогі, пры выкарыстанні ілюстрацыйнага нагляднага матэрыялу, падрабязна расказалі выхаванцам пра тую страшную трагедыю, якая назаўсёды застанецца ў памяці.

      Педагогі з выхаванцамі дзіцячага сада наведалі брацкую магілу загінуўшым аднавяскоўцам падчас Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

      Таксама была арганізавана экскурсія у Раздзялавіцкую сельскую бібліятэку, дзе праходзіла выстава "Помнім.....Не забудзем....Не даруем!".  Рабцэвіч Ганна Уладзіміраўна, загадчыца бібліятэкі, правяла ўрок памяці "Хатынь: сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа", дзе дзеці даведаліся шмат цікавага.

                     Гэта нельга забываць! Каб не паўтарылася ніколі!

                                

               

               

                

                              

Фотаматэрыялы