16 сакавіка 2023 года прайшоў дзень ведаў Правілаў дарожнага руху пад дэвізам: "У зоне увагі дзеці- пасажыры!".
З гэтай мэтай у нашай дашкольнай установе быў праведзены шэраг мерапрыемстваў.
Праведзены заняткі па навучанні правілам бяспечных паводзін у транспарту. Абыгрыванне сітацый, выкарыстоўваючы макеты з выявай транспарту. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі прапаноўвалі дзецям розныя сітуацыі, якія дзеці павінны былі абгуляць і знайсці правільнае вырашэнне канкрэтнай сітуацыі.
Прайшлі гутаркі "Правілы дарожныя- дзецям ведаць трэба". Мэта: выпрацоўвацьнавыкі свядомых паводзін у транспарце. Дзеці гулялі у дыдактычныя гульні і ў сюжэтна - ролевую гульню "Дарога".
На прагулцы была арганізаваная забаўка "Ведаем правілы паводзін". Дзеці спаборнічалі ў ведах дарожнага руху і ўменні правільных паводзін у транспарце.
На інфармацыйных стэндах размешчана інфармацыя для бацькоў "Бяспека дзяцей - клопат дарослых".



