Архіў навін

15.03.23

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

     15 сакавіка штогод адзначаецца дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна з  Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. №157.

     Канстытуцыя 1994 года дзейнічае  са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года и 27 лютага 2022 года.

       Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца прававым падмуркам устойлівага развіцця грамадства і дзяржавы, выражае культурна-гістарычныя традыцыі і духоўна-маральныя ідэалы беларускага народа, выступае гарантыяй захавання канстытуцыйнай індэнтычнасці, сувірэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

      Усе мы пражываем на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэта ганаровае званне дае нам пэўныя правы і абавязкі, якія зафіксаваны у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

     Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і у самае дзяржаўнае свята ў нашай установе прайшла акцыя "Праспяваем гімн разам", і з выхаванцамі старэйшай рознаўзроставай групы прайшла гутарка на тэму: "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь- галоўны закон Рэспублікі Беларусь.

     Была арганізавана экскурсія у Раздзялавіцкую сельскую бібліятэку, дзе загадчык Рабцэвіч Ганна Уладзіміраўна, правяла інфармацыйную гутарку "Галоўная кніга краіны", прымеркаваная да Дня Канстытуцыі і якое месца яна займае у жыцці грамадства.

                     

                     

                  

Фотаматэрыялы