Следствам большасці пажараў, якія адбываюцца ва ўсім свеце, з'яўляецца праславуты чалавечы фактар. А вось пажары, якія адбыліся па віне дзяцей, напэўна, можна назваць - фактар бацькоўскай бестурботнасці.
Cхема развіцця трагічных падзей заўсёды аднолькава банальная і прадказальная. Дзіця пакінута ў доме ці кватэры без нагляду. Дзверы зачынены на ключ. Усе дзеці дапытлівыя і рухомыя, яны не могуць сядзець на адным месцы і знаходзяцца ў пастаянным пошуку гульняў. Іх цікавяць навакольныя прадметы, яны вывучаюць іх, чапаюць, спрабуюць з імі гуляць.
Вы ж, дарагія бацькі, не раз замілоўваліся тым, што ваша падгадаванае маляня, напрыклад, цягнецца да мабільнага тэлефона. І нават у такім узросце дзіця капіюе дзеянні дарослага, нязграбна націскаючы пальчыкамі на кнопкі і прыкладваючы трубку да вуха. А зараз успомніце, дзе ў вашай хаце захоўваюцца запалкі? Ці ўпэўненыя вы ў тым, што малы не зможа да іх дацягнуцца? Як правіла, ужо пасля, калі выправіць нічога нельга бацькі ўспамінаюць, што не надавалі гэтаму ніякага значэння, будучы ўпэўненымі, у тым, што іх дзіця не зможа дабрацца да запалак. Ды і пакідалі дзіця ўсяго на некалькі хвілін. Нажаль, гэтых якія набілі горкую аскому некалькіх хвілін досыць для таго, каб падпаленая запалка, якая выпала з дзіцячых рук, стала чыннікам пажару. Самае страшнае, у тым, што дзіця не можа выратавацца. Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту адзіны шлях выратавання - гэта дзверы. Нават, калі кватэра знаходзіцца на першым паверсе, ці падзеі развіваюцца ў прыватнай хаце, дзіця не здагадаецца адкрыць акно і выбегчы на вуліцу. Як правіла, дзеці, спалохаўшыся, хаваюцца ў шафах, пад ложкамі, у іншых пакоях.
На жаль, нягледзячы на страшныя прыклады, у большасці сваёй бацькі недаацэньваюць небяспеку неасцярожнага абыходжання з агнём. Большасць дзяцей не маюць уяўлення аб тым, што трэба рабіць падчас пажару, каб уцалець. Бацькі, пакідаючы навідавоку або ў даступным для дзіцяці месцы запалкі, запальніцы правакуюць дзяцей на небяспечныя гульні.
Праблема так званага дзіцячага свавольства з агнём стаіць вельмі востра. І вельмі важна памятаць, што галоўная задача - папярэдзіць магчымую трагедыю, быць побач і нават на крок наперадзе. Бо найперш дарослыя ў адказе за дзеянні і ўчынкі дзяцей.
Трагедыя на зімовым вадаёме.....
09.02.2023 у 23-40 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Жабінкаўскага РАНС паступіла паведамленне аб зніклых дзецях у аг. Вялікія Якаўчыцы Жабінкаўскага раёна. 10.02.2023 у 00-40 пры абследаванні тэрыторый домаўладанняў дзеці 2014 і 2016 г.н. знойдзены патанулымі ў штучным вадаёме (памерамі 8х17м, глыбінёй 1,5 м, таўшчынёй лёду 1-2 см) на прысядзібным участку не жылога дома ў 80 м ад месца пражывання. Патанулыя выяўлены на паверхні вады ў палонцы на адлегласці каля 3-х метраў ад берага.
МНС нагадвае: мінімальная таўшчыня лёду для аднаго чалавека складае 7см. Пры выхадзе на ваду, што летам у лодцы, што зімой на лёд, чалавек павінен быць экіпіраваны ў выратавальную камізэльку.
З 27 лютага стартавала рэспубліканская акцыя МНС "Дзень бяспекі. Увага ўсім!", прымеркаваная да Сусветнага дня грамадзянскай абароны. Яна праводзіцца з мэтай папярэджанню пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале "УВАГА УСІМ!"
Паважаныя бацькі, увесь час нагадвайце дзецям аб правілах бяспекі жыццядзейнасці. Забараняйце сыходзіць далёка ад сваёй хаты, двара. Растлумачце, што варта пазбягаць бязлюдных месцаў, яраў, пустак, закінутых хат, адрын, гарышчаў, скляпоў. Абавязкова паразмаўляйце са сваімі дзецьмі аб небяспецы гульняў на лёдзе. Растлумачце небяспеку свавольства з агнём.
ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ! НЕ ПАКІДАЙЦЕ ДЗЯЦЕЙ БЕЗ ПРЫГЛЯД!