Архіў навін

24.02.23

А у нас Масленіца!

       

                                     А ў нас Масленіца!

       Радасныя падзеі, такія як народныя святы і народныя гулянні, заўсёды ўпрыгожвалі наша жыццё. Штогод у нашым ДУА "Дзіцячы садок аг. Раздзялавічы" праводзім Масленіцу.

      Масленіца - адно з самых вясёлых народных гулянняў, якое завяршае сезон зімовых свят і вяртае пачатак вясны. Гэтае вясёлае свята аб'яднала дзяцей і дарослых.

        Гульні, карагоды, бліны, вясёлыя персанажы, а самае галоўнае пазітыў і ўсмешкі, здзіўленне і радасць, вясновы настрой панавала на свяце.

      У завяршэнне дзеці і іх бацькі пачаставаліся найсмачнымі залацістымі блінамі, якія сталі сімвалам вясны і сонца.

                                  

            

            

            

            

            

Фотаматэрыялы