Архіў навін

23.02.23

23 лютага - Дзень абаронцы Айчыны

    23 лютага - гэта свята ўсіх людзей, якія стаяць на варце нашай Радзімы.

    Гэта свята сапраўдных мужчын, смелых, спрытных і надзейных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны. А пакуль мы знаёмім дзяцей, што такое войска, чаму 23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны. Выхоўваем паважлівыя адносіны да людзей у форме, прывіваем любоў да Радзімы, і развіваем патрыятычныя пачуцці.

    У нашай установе, у старэйшай рознаўзроставай групе, былі аформлены дзве фотазоны: "Славім абаронцаў мірнага неба"; "Стаіць на варце Радзімы салдат".

    Была зроблена фотавыстава малюнкаў "Стаіць на варце Радзімы салдат".

    Таксама выхаванцы нашай установы сваімі рукамі зрабілі віншавальныя паштоўкі для сваіх татаў, якія ўручылі напрыканцы дня.

              

              

                                

     

Фотаматэрыялы