Штогод, пачынаючы з лютага, у нашым дзіцячым садку пачынае функцыянаваць адаптацыйная група "МАЛЫШОК" для дзяцей да 3 гадоў, якія не наведваюць установы дашкольнай адукацыі.
Наша адаптацыйная група кароткачасовага знаходжання была створана з мэтай адаптацыі дзяцей ранняга ўзросту да дзіцячага сада, аказання дапамогі сям'і ў пытаннях ранняй сацыялізацыі дзяцей, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі, педагагічнага кансультавання бацькоў.
Дзейнасць адаптацыйнай групы накіравана на вырашэнне наступных задач:
- развіваючая работа з дзецьмі ранняга ўзросту, якія не наведваюць дашкольныя ўстановы:
- кансультаванне бацькоў і асоб, якія іх замяняюць па праблемах выхавання і развіцця дзяцей ранняга ўзросту:
- прапаганда сярод бацькоў ведаў аб фізічным, псіхічным здароўі дзяцей з мэтай забеспячэння эмацыйнага дабрабыту і ўліку індывідуальных магчымасцей дзяцей ранняга ўзросту.
Адаптацыйная група кароткачасовага знаходжання функцыянуе 2 разы на тыдзень ад 1 гадзіны да 1,5 гадзін (у залежнасці ад патрэб бацькоў або іх законных прадстаўнікоў) і без арганізацыі харчавання і сну. Адаптацыйную групу наведваюць 6 дзяцей, дзе яны знаходзяцца разам з бацькамі.


