Архіў навін

17.11.22

Сюжэтна - ролевая гульня "Цырульня"

  У жыцці дзіцяці дашкольнага ўзросту гульня займае адно з кіроўных месцаў. Гульня для яго - асноўны від дзейнасці, форма арганізацыі жыцця, сродак усебаковага развіцця.

   У малодшым дашкольным узросце дзеці вельмі любяць гуляць у сюжэтна - ролевыя гульні. Адной з любімых гульняў дзяцей з'яўляецца сюжэтна - ролевая гульня "Цырульня". Гэта гульня накіравана на развіццё камунікатыўных навыкаў, актыўнага і пасіўнага кругагляду малодшых дашкольнікаў.

  У працэсе гульні дзеці прагаворвалі свае дзеянні, называлі інструменты і іх прызначэнне. Дзеці ахвотна гуляюць у гэтую сюжэтна - ролевую гульню, яна дапамагае развівацца дзецям.

                    

                                    

Фотаматэрыялы