Архіў навін

10.11.22

"Ліст аб Беларусі"

  У нашай установе ДУА "Дзіцячы садок аг. Раздзялавічы" 10 лістапада прайшло выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства "Ліст аб Беларусі".

 З выхаванцамі рознаўзроставай старэйшай групы ў гульнявой форме адбылося падарожжа па Рэспубліцы Беларусь. Дзеці з цікавасцю расказвалі, чым адметныя: дзяржаўны флаг, герб і гімн, узбагацілі свае веды аб іншых важных сімвалах Рэспублікі Беларусь: буслі, васільках, арнаменце, ручніку, зубры, Белавежскай пушчы. Завяршылася мерапрыемства яркім танцам "Бульба!"

Фотаматэрыялы