3 ліпеня нашая краіна адзначае Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца Айчынай, уносіць пасільны ўклад у развіццё роднага краю.
У нашай установе ДУА "Яслі - сад №11 в. Раздзяловічы" штогод праводзяцца мерапрыемствы з дзецьмі дашкольнага ўзросту, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы рознаўзроставай старэйшай групы напярэдадні свята замацоўвалі і папаўнялі свае веды аб сваёй Радзіме.

