22 сакавіка педагогі з выхаванцамі і члены пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза моладзі ДУА «Яслі-сад №11 с. Раздзялавічы» ўшанавалі памяць загінуўшых жыхароў Хатыні і іншых згарэлых сёлаў. Словы смутку і болі прагучалі на мітынгу ля помніка загінуўшым воінам. Колькі б год ні прайшло пасля Хатынскай трагедыі, для беларускага народа яна будзе свяшчэннай.


Таксама з выхаванцамі прайшоў занятак "Пра што тэлефануюць званы Хатыні?"


