Вясна - выдатны час года, калі абуджаецца прырода, вее цяплом і пяшчотай. Вясна прыносіць нам выдатнае свята нашых мілых мам, бабуль, сясцёр, дзяўчынак і сябровак, усіх чароўных і выдатных жанчын.
У нашай установе ДУА "Яслі - сад №11 в. Раздзялавічы" 4.03 2022 года прайшло свята, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню "8 Сакавіка!"
8 Сакавіка - гэты дзень, калі дзеці чакаюць каб павіншаваць сваіх каханых мам, бабуль, сясцёр. Асаблівых віншаванняў удастойваюцца нашы любімыя матулі, бо для кожнага чалавека маці - найбліжэйшы і родны чалавек на зямлі.


