Архіў навін

17.02.22

Адзіны дзень ПДР

У рамках правядзення Адзінага дня ведаў Правілаў дарожнага руху 17.02.2022 года нашы педагогі дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі - сад №11 в. Раздзялавічы" правялі розныя мерапрыемствы па прафілактыцы дарожна - транспартных здарэнняў і культуры бяспекі на дарогах.

       Навучанне правілам дарожнага руху ў дзіцячым садзе - гэта жыццёвая неабходнасць, таму мерапрыемствы па ПДР актуальныя заўсёды. У дзіцячым садку дзіця асвойвае элементарныя правілы дарожнага руху і вучыцца найважнейшым правілам бяспечных паводзін на дарогах. У гульнявой форме былі праведзены мерапрыемствы з выхаванцамі па правілах дарожнага руху:

- дыдактычныя гульні: "Я - пешаход", "Увага дарога", "Святлафор", "Стой! Ідзі!";

- праводзіліся гутаркі: "Бяспечныя паводзіны на вуліцы", "Навошта патрэбен святлафор?", "Навошта патрэбныя дарожныя знакі", "Мы з табой пешаходы";

- занятак: "Воўк і ліса ў горадзе".

                     

       

       

                                 

Фотаматэрыялы