Народная мудрасць абвяшчае, што птушкам страшны не холад, а голад. Таму здаўна людзі дапамагалі ім перажыць зіму. Калі зямля пакрыта снегам, крылатым істотам цяжка знайсці корм, і яны трымаюцца жытла чалавека. А каб дапамагчы, дастаткова змайстраваць простую кармушку і напоўніць яе просам, зернямі сланечніка ці проста дробкамі хлеба.

У нашым ДУА "Яслі - сад №11 в. Раздзялавічы" прайшла акцыя пад дэвізам "Дапамога крылатым сябрам". У ёй прынялі ўдзел усе, хто неабыякавы да жывой прыроды, дапамагае крылатым жыхарам садоў і лясоў перажыць суровую зіму. Па ўсёй тэрыторыі ясляў-сада былі развешаны кармушкі. Цяпер нашы "Крылатыя сябры" будуць прылятаць да нас, ласавацца пачастункамі і дзякаваць усім за клопат аб іх.



