Архіў навін

18.11.21

Адзіны дзень ПДР

    Вельмі важна ў дашкольным узросце фармаваць навыкі выканання правілаў паводзін на вуліцы, дарозе. Вулічнае рух робіць дарогі ўсё больш небяспечнымі для дзяцей.

   У нашай установе ДУА "Яслі - сад №11 в. Радзялавічы" з выхаванцамі прайшоў Адзіны дзень па  Правілах Дарожнага Руху пад дэвизам "Час стаць прыкметным!". З дзецьмі праводзіліся размовы на тэму:"Флікеры- нашы сябры!", "Флікер - гэта мая бяспека"."Навошта патрэбен святлафор", "Навошта патрэбныя дарожныя знакі", "Ці можна на дарозе гуляць", "Чаму нельга на дарозе гуляць?", "Дзе трэба ездзіць на веласіпедзе", "Як перайсці дарогу, калі няма пешахода ", наступныя гульні: "Дарога", "Як перайсці дарогу!", "Стой! Ідзі!". Праца была накіравана на замацаванне уяўленняў дзяцей пра бяспечныя паводзіны  на дарогах. Навучанне правілам дарожнага руху ў дзіцячым садзе - гэта жыццёвая неабходнасць.

                     

                 

     

                                "Час стаць прыкметным!"

                        

Фотаматэрыялы