Актывісты першаснай арганізацыі ГА "БСЖ" ДУА "Яслі - сад №11 в. Радзялавічы" далучыліся да акцыі "Час добрых спраў". Удзельнікі акцыі наведалі былых работнікаў ясляў - саду Цыброву В.М., памочніка выхавальніка і Крывецкі Е.І., рабочую па мыццю i рамонту спецадзення, якія цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Ўдзельнікі акцыі дапамаглі сваім былым калегам ва ўборцы кватэры, а таксама даставілі неабходныя прадукты з магазінаў і медыкаменты. Пенсіянеркі засталіся вельмі задаволеныя дапамогай і зносінамі. Чарговая сустрэча скончылася чаяваннем.
