Архіў навін

26.02.21

"Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі"

З 20 лютага па 1 сакавіка 2021 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца акцыя "Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі".

У рамках гэтай акцыі ў нашай установе ДУА "Яслі - сад №11 в. Радзялавічы" былі праведзены розныя мерапрыемствы з выхаванцамі і працоўным калектывам. З выхаванцамі груп былі праведзены гутаркі: "Запалкі дзецям не цацкі", "Спосабы абароны ад пажару", "Дзе дым, там і агонь". Гэтак жа былі праведзены з дзецьмі наступныя гульні: «Што трэба пажарным?», «Дыялогі па тэлефоне», «Чацвёрты лішні», «Складзі карцінку". З работнікамі і выхаванцамі ўстановы была праведзена трэніровачная эвакуацыя на выпадак ўзнікнення пажару. У рамках гэтай акцыі з дзецьмі рознаўзроставай малодшай групы быў распрацаваны плакат "Памятайце! Пажар не літуе НІКОГА". З выхаванцамі рознаўзроставай старэйшай групы была пастаўлена тэатралізаваная пастаноўка "Коткін дом".  Для бацькоў выхаванцаў былі распрацаваны лістоўкі.

                    Плакат "Памятайце! Пажар не літуе НІКОГА" 

     

                        Тэатралізаваная пастаноўка "Коткін дом"


              

    

Эвакуацыя на выпадак ўзнікнення пажару

       

                                          Гутаркі з дзецьмі

      

      

                                          Лістоўкі для бацькоў

             

Фотаматэрыялы