У рамках Адзінага дня ведаў правілаў дарожнага руху ў ДУА "Яслі-сад №11" в. Радзялавічы "праходзілі мерапрыемствы пад назвай: "Бяспечны пераход ".
З дзецьмі гутарылі аб правілах бяспечнага пераходу вуліцы, праведзена сюжэтна-ролевая гульня: "Вуліца", дыдактычныя гульні. Дадзеная тэма замацаваная рухомымі гульнямі: "Святлафор", "Чырвоны, жоўты, зялёны", "Верабейкі і аўтамабіль", "Жазло".
Дашкольнікі засвоілі, што правілы дарожнага руху трэба не толькі ведаць, але і выконваць.
Белаус Г.І.
выхавальнік дашкольнай адукацыі


