ДЗЕНЬ МАЦІ - міжнароднае свята ў гонар маці. У гэты дзень прынята віншаваць сваіх любімых мам. Немагчыма паспрачацца з тым, што гэтае свята - свята вечнасці. З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека МАМА - самы галоўны чалавек у жыцці. Мама ... Мілая мама ... Калі прамаўляеш словы "мама", на душы станавіцца цяпло. Мама - гэта самы важны чалавек. Яна такая цудоўная, пяшчотная, далікатная, але пры гэтым яна - моцная, смелая ... Гэта чалавек, якога ніхто не заменіць. Яна - асаблівая! Яна - самая лепшая!
14 кастрычніка ў ДУА «Яслі-сад № 11 в. Радзялавічы» прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню маці, дзе дзеці павіншавалі сваіх матуль, вырабіўшы святочныя паштоўкі.

