З выхаванцамі аздараўленчага лагера "Брыганціна" было праведзена спартыўнае свята "Здароўе - гэта сіла". Да выхаванцаў на свята прыйшла доктар Рамашкіна. Яна распавяла дзецям, што Здароўе - гэта дар, які мы з вамі павінны берагчы, каб заўсёды быць вясёлымі, моцнымі, прыгожымі і здаровымі. Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый і з задавальненнем прымалі ўдзел у эстафетах.



