22.02.2017
Масленіца - гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, які нясе ажыўленне ў прыродзе і сонечнае цяпло. Спакон веку ўспрымалі вясну як пачатак новага жыцця і пачыталі "Сонца", якое дае жыццё і сілу ўсяму жывому. У гонар сонца спачатку пяклі праснакі, а калі навучыліся гатаваць закваснае цеста, сталі пячы бліны.
У нашай дашкольнай установе ў рознаўзроставай старэйшай групе прайшло свята "Вітаем цябе, Масленіца!"
Праграмныя задачы: пазнаёміць дзяцей са святам "Масленіца". Развіваць творчыя і музычныя здольнасці дзяцей. Выхоўваць павагу і пачуццё любові да роднага краю.
Бабуля Ганна сустракае гасцей.
Масленіца пехатою не ходзіць
Яе на саначках возяць.
Нашы дзеўкі, толькі на прыпеўкі!
"Полька - Янка"
Эх, пакружымся на каруселі!
Хлопцы і дзяўчата, разгуляемся
І з зімачкай развітаемся!
Хлопцы у нас дужыя.