07.02.2017
Гурток "Лесавічок"
У нашым дзіцячым садку працуе гурток зкалагічнага напрамку "Лесавічок". Работа гуртка накіравана на агульнае развіццё дзіцяці і змяшчае некалькі рознабаковых напрамкаў.
Гурток працуе адзін раз у тыдзень, у другую палову дня. Дзеці займаюцца калектыўна і па падгрупах. На занятках гуртка перад дзяцьмі ставяцца пэўныя задачы:
1. Вучыцца самастойна рабіць вырабы, шукаць нестандартнае рашэнне пэўных задач;
2. Развіваць у дзяцей пачуццё прапорцыі, гармоніі колеру, пачуццё рытму;
3. Фарміраваць тэхнічныя ўмені і навыкі ў рабоце з розным матэрыялам, у тым ліку нестандартным;
4. Фарміраваць мастацкі густ;
5. Выхоўваць інтарэс да мастацкай ручной працы, фарміраваць вобразныя ўяўленні ў дзяцей і развіваць іх творчыя здольнасці.
Дзеці ахвотна наведваюць гурток, ім вельмі цікава працаваць з розным прыродным матэрыялам. У дзяцей развіваецца дробная маторыка пальцаў; выхоўваецца уседлівасці і самастойнасць. Вырабы зробленыя рукамі дзяцей выкарыстоўваюцца для гульняў, імі можна ўпрыгожыць групу, а таксама іх можна выкарыстоўваць у якасці падарункаў.