Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.10.2016

Раённае метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі рознаўзроставых груп

27.10.2016

Раённае метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, якія працуюць у рознаўзроставых групах.

Выхавальнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі праглядзелі навучальны занятак ў рознаўзроставай старэйшай групе па адукацыйнай вобласці "Мастацтва" на тэму "Разглядванне рэпрадукцыі карціны І.Л.Савіцкай "Залатая восень". Занятак правяла Ярашэвіч Марына Аляксандраўна.

Падчас метадычнага аб'яднання абмяркоўваліся наступныя пытанні:

     -метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі ўспрыняцця твораў жывапісі і скульптуры малых формаў.

Падрыхтавала Боўт Т.І. (выхавальнік ДУА "Яслі-сад №8 в.Агарэвічы").

     -узаемадзеянне дзіцячага сада і сям'і ў працэсе мастацка-эстэтычнага выхавання дашкольнікаў.

Падрыхтавала Селюжыцкая Л.В. (выхавальнік ДУА "Яслі-сад №2 г. Ганцавічы").

Была праведзена прэзентацыя канспектаў заняткаў па выяўленчаму мастацтву з выкарыстаннем класічных і інавацыйных тэхналогій.

  

 

 

Фотоматериалы