Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.02.2026

Ўрок - гульня "Пагуляем у роднае слова"

     Бібліятэкар Раздзялавіцкай сельскай бібліятэкі Рабцэвіч Ганна, 21 лютага запрасіла выхаванцаў дзіцячага садка на ўрок-гульню "Пагуляем у роднае слова".

     Дзецям было растлумачана, чаму наша родная мова - беларуская, данесена думка, што кожны чалавек павінен ведаць і шанаваць сваю мову, прыгожую і ласкавую, жывую і мілагучную, песенную і паэтычную. Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі, з творамі беларускіх пісьменнікаў В.Віткі, А.Дзеружынскага, Я.Крупенькі, У.Мазго, В.Лукша, Я.Жабко і інш. Гэта вясёлыя вершы, казкі, лічылкі, прыказкі і прымаўкі.

Фотоматериалы