Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.09.2025

Дзень беларускага пісьменства

У Рэспубліцы Беларусь існуюць розныя святы, накіраваныя на падтрыманне гістарычных традыцый. Адно з іх – Дзень беларускага пісьменства, якое адзначаюць у першую нядзелю верасня.

Гэты дзень – сімвал шанавання культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі. Напярэдадні свята ў Раздзялавіцкай сельскай бібліятэцы для выхаванцаў нашага дзіцячага садка быў праведзены пазнавальны урок "Гісторыя беларускага кнігадрукавання". Бібліятэкар паведала пра першадрукара Ф. Скарыну і імёны прадаўжальнікаў яго асветніцкай традыцыі. З дапамогай кніжнай выставы "І вечным застанецца слова..." дзеці даведаліся пра цікавыя факты кнігадрукавання. 

Падчас гульні хлопчыкі і дзяўчынкі паэтычнымі словамі малявалі нашу Беларусь, па слоўным апісанні і партрэтах пазнавалі асветнікаў зямлі беларускай: Ф.Скарыну, М. Гусоўскага, К. Тураўскага, С. Полацкага, Е.Полацкую, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі пра Радзіму.

   

   

Фотоматериалы