Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2023

Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

   МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

    "Квітней наша родная мова"- пад такім дэвізам 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы у ДУА "Дзіцячы сад аг. Раздзялавічы" у рознаўзроставай старэйшай групе прайшоў занятак.

   Мова- частка чалавечай культуры, гістарычная спадчына. Дзякуючы роднай мове працягваюць жыць традыцыі. У час занятка выхаванцы нашай дашкольнай установы з задавальненнем гулялі у беларускія народныя гульні, слухалі казкі, разглядвалі кніжкі на беларускай мове, знаёміліся з сімваламі Беларусі, прадметамі быту беларусаў, з беларускім арнаментам адзення. Таксама наведалі этнаграфічны куток "Сялянская хатка".

     Правядзенне такога занятка дае нам магчымасць усведаміць, што мова- асноўны скарб, які нам дастаўся ад нашчадкаў, скарб які мы павінны шанаваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне.

                

                

                

Фотоматериалы