У нашай установе ДУА "Дзіцячы сад аг. Раздзялавічы" у рознаўзроставай старэйшай групе, прайшоў занятак па адукацыйнай галіне "Дзіця і грамадства" на тэму: "Прамысловасць нашай краіны". На занятку дзеці працягвалі знаёміцца з прадпрыемствамі, якія знаходзяцца у нашай краіне, з іх вырабамі, якімі славіцца Беларусь не толькі у сваёй краіне, але і за яе межамі. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікалі гульні з разразнымі карцінкамі. Выхавальнік разам з дзецьмі распрацавалі стэнгазету "Мая Беларусь". Занятак садзейнічаў замацаванню і ўяўленню выхаванцаў аб сваёй Радзіме, гонару за яе.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА "Дзіцячы сад аг. Раздзялавічы"
Белаус Галіна Іванаўна