Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.10.2022

Занятак "Славутасці гарадоў Рэспублікі Беларусь".

У рознаўзроставай старэйшай групе прайшоў занятак па адукацыйнай галіне "Дзіця і грамадства" на тэму: "Славутасці гарадоў Рэспублікі Беларусь".

Задачы:

- развіваць сацыяльныя і пазнавальныя матывы;

- фарміраваць вобраз малой Радзімы;

- фармираваць уяўленні пра славутасці роднага горада,сяла, сваёй Радзімы;

- вучыць з дапамогай дарослага і самастойна называць абласныя гарады краіны і іх славутасці;

- ствараць умовы для набыцця вопыту распазнавання на карце Рэспублікі Беларусь сталіцу, гарады абласных цэнтраў;

- выхоўваць любой да сваёй Радзімы.

     У пачатку занятка дзеці праслухалі гімн Рэспублікі Беларусь. Выхавальнік Белавус Галіна Іванаўна расказвала дзецям разглядваючы ілюстрацыі пра цікавыя мясціны Рэспублікі Беларусь. З дзецьмі разглядвалі карту Рэспублікі Беларусь, называлі абласныя гарады і адзначалі іх чырвонымі сцяжкамі. Разам з дзецьмі гулялі ў розныя гульні: "Мазаіка", "Складзі карту Рэспублікі Беларусь", "Славутасці гарадоў". Дзецям вельмі спадабалася гульня з мячыкам "Назаві жыхара горада".

             

            

            

Фотоматериалы