Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.03.2019

Творчы гурток "Майстэрня чараўніка"

  У нашым дзіцячым садку працуе  творчы гурток "Майстэрня чараўніка".  Праца гуртка "Майстэрня чараўніка" накіравана на агульнае развіццё дзіцяці і змяшчае заданні розных відаў з рознымі матэрыяламі. Гуртковая праца праводзіцца 1 раз на тыдзень у другой палове дня. Гурток разлічаны для дзяцей ад 4 да 6 гадоў.

Мэта гуртка:

Развіццё ў дзяцей творчых здольнасцей шляхам стварэння вырабаў з выкарыстаннем розных матэрыялаў і абсталяванняў, іх свабоднае прымяненне ў гульнях і творчай дзейнасці.

Задачы гуртка:

1. Вучыць спосабам стварэння самастойных прадметаў і вырабаў, заахвочваць варыятыўнасць і нестандартнае рашэнне асобных задач.

2. Фарміраваць тэхнічныя ўменні і навыкі ў працы з разнастайным матэрыялам, у тым ліку - нестандартным.

3. Развіваць у дзяцей дробную моторыку, пачуццё прапорцыі, гармоніі колеру, пачуццё кампазіцыі і рытму.

4. Ажыццяўляць працу з улікам індывідуальных інтарэсаў, схільнасцей дзяцей.

 5. Выхоўваць у дзяцей цікавасць да мастацкай ручной працы, фарміруючы вобразнае ўяўленне ў дзяцей, выхоўваючы і развіваючы іх творчыя здольнасці.

   Дзеці ахвотна наведваюць гурток, ім вельмі цікава працаваць з розным  матэрыялам. У дзяцей развіваецца дробная маторыка пальцаў; выхоўваецца уседлівасць і самастойнасць. Вырабы, зробленыя рукамі дзяцей, выкарыстоўваюцца для гульняў, для ўпрыгожвання групы, а таксама іх прымяняюць у якасці падарункаў.

Фотоматериалы