30 студзеня 2019 года на базе ДУА “Яслі – сад №11 в.Раздзялавічы” адбылося метадычнае аб'яднанне творчай групы выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі Ганцавіцкага раёна пад кіраўніцтвам метадыста ДВМУ “Ганцавіцкі РВМК” Маляўка Таццяны Леанідаўны і кіраўніка метадычнага аб’яднання Багровай Святланы Іванаўны.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Рабцэвіч Святлана Аляксандраўна з дзецьмі рознаўзроставай малодшай групы паказала інтэгрыраваны занятак па развіццю творчых здольнасцей сродкамі выяўленчай дзейнасці.
Занятак называўся «Хвосцік для пеўніка». У госці да дзяцей прыходзіў пеўнік са сваёй праблемай – дапамагчы пеўніку знайсці свой хвосцік.
Выхавальнік Рабцэвіч Святлана Аляксандраўна правяла самааналіз занятку, а удзельнікі творчай группы - прааналізавалі праведзенае мерапрыемства.
Прадоўжылася пасяджэнне выступленнем з вопыту работы выхавальніка дашкольнай адукацыі Наумік Вікторыі Віктараўны ДУА «Яслі - сад №1 г. Ганцавічы» на тэму: «Развіццё выяўленчай творчасці дашкольнікаў на інтэгрыраваных занятках».
Удзельнікі творчай группы падзяліліся сваім дамашнім заданнем, пазнаёмілі ўсіх з дыдактычнымі гульнямі па развіццю ў дашкольнікаў творчых здольнасцяў сродкамі выяўленчай дзейнасці, якія яны выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці.