Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.02.2018

Гурток "Лесавічок"

Гурток "Лесавічок"

      У нашым дзіцячым садку працуе гурток зкалагічнага напрамку "Лесавічок". Работа гуртка накіравана на агульнае  развіццё дзіцяці і змяшчае некалькі рознабаковых напрамкаў. 

     Гурток працуе адзін раз у тыдзень, у другую палову дня. Дзеці займаюцца калектыўна і па падгрупах. На занятках гуртка перад дзяцьмі ставяцца пэўныя задачы:

1. Вучыцца самастойна рабіць вырабы, шукаць  нестандартнае рашэнне пэўных задач;

2. Развіваць у дзяцей пачуццё прапорцыі, гармоніі колеру, пачуццё рытму;

3. Фарміраваць тэхнічныя ўмені і навыкі ў рабоце з розным матэрыялам, у тым ліку нестандартным;

4. Фарміраваць мастацкі густ;

5. Выхоўваць інтарэс да мастацкай ручной працы, фарміраваць вобразныя ўяўленні ў дзяцей і развіваць іх творчыя здольнасці.

      Дзеці ахвотна наведваюць гурток, ім вельмі цікава працаваць з розным прыродным матэрыялам. У дзяцей развіваецца дробная маторыка пальцаў; выхоўваецца уседлівасці і самастойнасць. Вырабы зробленыя рукамі дзяцей выкарыстоўваюцца для гульняў, імі можна ўпрыгожыць групу, а таксама іх можна выкарыстоўваць у якасці падарункаў.

Фотоматериалы