Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.05.2017

Алімпійскія гульні

12.05.2017

        У нашай дашкольнай установе прайшоў дзень Алімпійскіх гульняў, у якім удзельнічалі дзеці рознаўзроставай старэйшай групы.
    Мэта правядзення Алімпійскіх гульняў - павышэнне цікавасці да фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця дзяцей і дарослых.
Задачы:
1. Прывіваць цікавасць да актыўнага ладу жыцця ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
2. Фарміраваць валявыя якасці: мэтанакіраванасць, вытрымку, сілу, спрыт.
3. Выхоўваць жаданне перамагаць і суперажываць.

     У Алімпійскіх гульнях прынялі ўдзел дзве каманды: "Усмешка" і "Непаседы". З дзецьмі праводзілася гутарка аб Алімпійскіх гульнях, падчас якой дзеці даведаліся шмат цікавай інфармацыі пра гісторыю ўзнікнення алімпійскіх гульняў, аб традыцыях іх правядзення. Былі праведзены розныя эстафеты, дзе дзеці паказалі ўсе свае самыя лепшыя спартыўныя якасці: шпаркасць, спрыт, сілу, згуртаванасць і падтрымку ў камандзе. А таксама былі праведзены музычныя паўзы паміж эстафетамі. Дзеці атрымалі выдатны настрой і ўсе былі вельмі задаволеныя. Даведаліся шмат новага і цікавага для сябе.

Фотоматериалы