Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.04.2017

“ Пакой пажарнай бяспекі”

       21.04.2017

        З самага ранняга ўзросту кожны малы павiнен ведаць, што пажар - гэта адно з самых небяспечных з'яў, якія бываюць у жыцці. Ён падступны і бязлітасны. Самае страшнае - гэта гібель людзей падчас пажару. Асаблівую трывогу адчуваем мы - дарослыя за дзяцей.

        У нашай дашкольнай ўстанове пастаянна вядзецца работа па навучанню выхаванцаў правілам пажарнай бяспекі. Навучыць рабят арыентавацца ў небяспецы - гэта важная задача і педагогаў, і бацькоў, і выратавальнікаў МЧС. Для рэалізацыі гэтай задачы ва ўстанове быў створаны “Пакой пажарнай бяспекі”,  дзе дзеці магуць больш наглядна пазнаёміцца з прычынамі ўзнікнення пажару, правіламі паводзін у гэтым выпадку, спосабам тушэння пажару, працай пажарных.  Тут зроблены макет пажарнай машыны, пажарнай каланчы, вогнетушыцелі, уся атрыбутыка для тушэння пажару, пажарныя знакі, а таксама пашыты касцюмы пажарных выратавальнікаў, пажарныя каскі. Дзеці могуць пабыць у ролі сапраўдных выратавльнікаў. Ёсць таскама  тэлефон з нумарам 101, з дапамогай якога, дзеці вучацца, як правільна выклікаць пажарную каманду. У пакоі мноства наглядных дапаможнікаў, стэндаў «Вогненебяспечна прадметы», «Сродкі пажаратушэння»,  плакатаў “Як паводіць сябе у час пажару”, дзіцячая літаратура, настольныя гульні. Гэты пакой дапамагае замацоўваць веды аб прафесіі пажарных, аб тым, што пажар - вялікая бяда і што пазбегнуць яе можна, толькі выконваючы правілы пажарнай бяспекі.

         

Фотоматериалы