Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.04.2017

"Гуканне Вясны"

10.04.2017

     Гуканне вясны  старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму.

       У нашай дашкольнай установе ў рознаўзроставай старэйшай групе прайшло свята "Гуканне вясны", дзе дзеці клікалі да сабе сонца і вясну. Сонейка падарыла дзецям свае прамяні і сваё цяпло. Былі праведзены гульні: "Грак", "Хустачка". Таксама дзеці радавалі сонейка і вясну сваімі песнямі, танцамі. Усе атрымалі выдатны настрой і былі вельмі задаволены. Пазналі шмат новага і цікавага для сябе.

      Праграмныя задачы: фарміраваць уяўленні пра народнае свята; развіваць творчыя здольнасці дзяцей; выхоўваць устойлівую цікавасць да беларускіх народных традыцый і абрадаў на аснове актыўнага ўдзелу ў святах і сумеснай дзейнасці з дарослымі. 

Фотоматериалы