Разделы сайта

Главная

Архив новостей

31.03.2017

Cпартыўнае свята "Сямейныя старты"

31.03.2017

Калі з'явілася слова "СЯМ'Я"?
Калісьці пра яго не чула Зямля ...
Але Еве сказаў перад вяселлем Адам:
  - Зараз я табе сем пытанняў задам-
Хто дзетак народзіць мне, багіня мая?
І Ева ціхенька адказала: "Я".
- Хто іх выхавае, царыца мая?
І Ева пакорліва адказала: "Я".
-Хто ежу згатуе,  радасць мая?
І Ева ўсе таксама адказала "Я".
-Хто сукенку сшые, памые бялізну,

Мяне прылашчыць, упрыгожыць жыллё?
"Я, я, - ціха сказала Ева. - Я, я ..." -
Сказала яна знакамітых сем "я".
Вось так на Зямлі з'явілася "СЕМ'Я".

         Сёння ў нашай дашкольнай установе прайшло спартыўнае свята "Сямейныя старты". У якім удзельнічалі дзеці сярэдняга і старэйшага ўзросту і іх бацькі. Яны былі падзеляны на  дзве каманды: "Малайцы" і "Удальцы". Свята  прайшло ў выглядзе конкурсаў:  "Візітная картка", "Раніца", "Сняданак", "Наперад па крамах", "Фядорына гора", "Мамчыны памочнікі", "Я - зорка", "Чаравічак". Таксама была праведзена гульня "Казачнае лато", музычныя хвілінкі: песня "Пра тату", аркестр "Музычны посуд", танец "Сяброўства" , сцэнка "Вушкі - неслушкі".

     Каманды вельмі хацелі перамагчы  і ў выніку перамагло сяброўства. Усе атрымалі выдатны настрой і былі вельмі задаволены.   Пазналі шмат новага і цікавага для сябе. У канцы атрымалі ўзнагароды.

Фотоматериалы