Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.01.2018

Калядныя пасядзелкі

    З глыбокай даўніны прыйшоў да нас гэты народны звычай - Калядныя пасядзелкі. Доўгімі зімнімі вечарамі збіраліся людзі ў якой - небудзь хаце, каб пагутарыць, а яшчэ каб паспявать, патанчыць, пагуляць, пажартаваць.

     Вось і нашы дзеці сабраліся ў беларускай хатцы на імправізаваныя калядныя пасядзелкі: праспявалі калядную песню "А рана, рана куры запелі", танцавалі пад беларускую народную песню "Чаму ж мне не пець", падыгрывалі на драўляных палачках, слухаючы прыпеўкі, адгадвалі загадкі пра рэчы з беларускай хаткі і канешне, гулялі ў беларускія дзіцячыя фальклорныя гульні, такія як: "Слепа бабулечка", "Павітай, казелінька", "Жгуцік". Дзецям усё гэта вельмі спадабаліся.

Фотоматериалы